Forum of Lithuanian History

Forum of Lithuanian history is a place for discussion on the urgent problems of the Lithuanian history. Share your opinions!

Moderator of the forum - Tomas Baranauskas

Our website - Medieval Lithuania
viduramziu.istorija.net/en/


[ Taisyklės ] [ Правила ] [ Rules ]
 

Medieval Lithuania
Search | User Listing Forums | Calendars | Albums | Quotes | Skins | Language
You are logged in as a guest. ( logon | register )

Random quote: "Рано или поздно наступает минута, когда впереди только прошлое, а будущее - позади." Лешек Кумор
- (Added by: Tomas Baranauskas)


Самогития на морской карте
[Frozen]

Moderators: Ibicus

View previous thread :: View next thread
  Frozen      ФОРУМЫ -> Форум истории Литвы Message format 
 
gervasij
Posted 2009-04-20 16:46 (#60811 - in reply to #60756)
Subject: RE: ---


Elite Veteran

Posts: 1072
500500501010
так что ,прав был шведскій картопечатнік? прав....дело он свое знал хорошо...

========================================================================
http://knihi.com/urban/charaktar.html Паула Урбан...
-------------------------------------------------------------

Што-ж датычыцца Жамойці, дык апошняя ня толькі не асвойвае тэрміну «Літва», але нацыянальна ўсё больш і больш выдзялае сябе зь Вялікага Княства Літоўскага. Возьмем хоць-бы дакумант з 2 травеня 1506 году, які зьмяшчае ў сабе адказы вялікага князя Аляксандра лівонскім паслом і падае таксама інструкцыі што да ўпарадкаваньня дзяржаўных межаў між Лівоніяй, з аднаго боку, Жамойцяй і Вялікім Княствам Літоўскім, з другога. Апошняя інструкцыя сьветчыць:
«...Нижьли, што ся дотычет вчиненья и початка границам, тыи панове, которыи на границы на оный рок выедуть, мають границы вчинити Жомойтской земли з Лифлянтскою землею, а початок мають взять от Святое реки, где в Солоное море впадывает, старыми границами, водле давных записов. А ктому теж на Литовскую границу, которая ся делит з Лифлянтскою землею, другии панове, который суть менованы, мають выехати, почон от Курчом, сторою теж границою, до Дрисвета и до Браславля, аж и до Псковского рубежа...»[148].
Як бачым, у гэтым выпадку Жамойць проста вылучана зь Літвы, у якую, аднак, уваходзяць Браслаўшчына, Полаччына й іншыя беларускія землі. Гэтае пытаньне апрычоных межаў Жамойці ці дамаганьне, каб жамойцкія камісары наглядалі толькі за жамойцка-лівонскай мяжой ды не пасылаліся на літоўска-лівонскую мяжу, знайшло таксама адлюстраваньне й у вадказе вялікага князя Жыгімонта Старога на просьбу Жамойтаў з 1542 году[149]. На Берасьцейскім сойме ў 1566 годзе яны наагул дамагаліся ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, каб ён нанава асобным прывілеем падцьвердзіў незачэпнасьць былое мяжы між Жамойцяй і Літвой ці Вялікім Княствам Літоўскім[150]. Як ведама, з часоў вялікага князя Вітаўта Жамойць мела свае апрычоныя прывілеі ды карысталася даволі шырокай аўтаноміяй. У ХVІ стагодзьдзі, калі ў сувязі з апрацоўкай супольнага Літоўскага Статуту насьпела неабходнасьць уніфікацыі прывілеяў і правоў паасобных земляў Вялікага Княства Літоўскага, Жамойць адна зь першых і ў катэгарычнай форме выступае супраць падобных рэформаў. Напрыклад, на названым тут Берасьцейскім сойме, а таксама на Віленскім сойме, які адбыўся ў канцы 1565 і пачатку 1566 гадоў[151], яна, згаджаючыся ў прынцыпе з увядзеньнем Літоўскага Статуту, патрабуе адначасна, каб апошні нічым не пашкодзіў і пацьвердзіў ейныя ранейшыя правы й прывілеі. На іншых соймах, як, напрыклад, на Віленскіх соймах з 1554 і 1559 гадоў[152] або ў названай вышэй просьбе з 1542 году, ськіраванай да вялікага князя Жыгімонта Старога, яна ня толькі дамагаецца захаваньня ў ранейшым стане свае тэрытарыяльна-адміністрацыйна-ваеннае апрычонасьці, але катэгарычна пратэстуе супраць назначэньня ў Жамойць урадоўцаў зь «Ліцьвіноў» і «Русі» й выдзяленьня ім тут зямельных участкаў. Падобныя паводзіны Жамойці рэзка розьняцца ад паводзінаў іншых земляў Вялікага Княства Літоўскага, асабліва ад паводзінаў беларускіх земляў, у тым ліку й Паноў-Рады ВКЛ, якія на названых тут соймах вітаюць ідэю ўніфікацыі правоў і прывілеяў усіх земляў ВКЛ ці ўвядзеньне Літоўскага Статуту ды клапоцяцца найбольш не пра свае мясцовыя прывілеі, але пра захаваньне незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага, пра ягоную абарону перад агрэсіяй Маскоўшчыны. Жамойць-жа ў гэты час падае адну скаргу за другой, дамагаючыся ад вялікага князя, каб законам былі забароненыя ськіраваныя супраць яе закіды ў тым, быццам «яна не дабравольна прылучылася да ВКЛ, але была падбітая апошнім». І вось, калі ў 1574 годзе ў якасьці польскага караля й вялікага князя літоўскага быў выбраны францускі каралевіч Гэнрык, Жамойць пасьпяшыла атрымаць ад яго асобны Акт, якім новы й недаўгавечны вялікі князь слова ў слова пацьвярджае ейныя ранейшыя правы й прывілеі. Пры гэтым Жамойты ня ўпускаюць добрага моманту ды апошнім афіцыйным Актам замацоўваюць за сабой славу апрычонага «вольнага народу», адносячы адначасна Ліцьвіноў да «людзей іншага народу»[153].

------------------------
і еше ра прошу вас не хаміть...т.к. діалог после этого преврашается в монолог....в лучшем случае.
Top of the page Bottom of the page



Frozen
Jump to forum :
Search this forum
E-mail a link to this thread

 

(Delete all cookies set by this site)
Running MegaBBS ASP Forum Software
© 2002-2020 PD9 Software