Forum of Lithuanian History

Forum of Lithuanian history is a place for discussion on the urgent problems of the Lithuanian history. Share your opinions!

Moderator of the forum - Tomas Baranauskas

Our website - Medieval Lithuania
viduramziu.istorija.net/en/


[ Taisyklės ] [ Правила ] [ Rules ]
 

Medieval Lithuania
Search | User Listing Forums | Calendars | Albums | Quotes | Skins | Language
You are logged in as a guest. ( logon | register )

Random quote: "How much easier it is to be critical than to be correct." Benjamin Disraeli (1804 - 1881), speech, January 24, 1860
- (Added by: Tomas Baranauskas)


Перевод Войшалка с probelarus. письма Витаута 1420
[Frozen]

Moderators: Ibicus

View previous thread :: View next thread
  Frozen      ФОРУМЫ -> Форум истории Литвы Message format 
 
kutis
Posted 2009-03-28 16:04 (#60408)
Subject: Перевод Войшалка с probelarus. письма Витаута 1420


Veteran

Posts: 286
200501010105
У імя Пана амэн.
Год 1420 ад Ягонага нараджэньня, індыкта 13, у рэчаіснасьці пятнадцаты лунны дзень месяца красавіка, тры гадзіны альбо каля таго ў прысутнасьці найясьнейшага і непераможанага валадара і гаспадара нашага, спадара Сігзмунда, караля Рымскай імпэрыі, вечнага ўладара Вугоршчыны, Багеміі, Краацыі і гэдак далей, найславуцейшага караля, чцівы ў Хрысьце айцец і валадар, спадар Георгій, біскуп Патавійскі і найвышэйшы сакратар імпэратарскага маестату запісалі на паперу адзін атрыманы ліст, адціснулі [на ім] пячатку з чырвонага воску, бо ён [ліст] спачатку зьвіўся з вонкавай пячаткай славутага валадара, гаспадара Аляксандра інакш Вітаўта, вялікага князя Літвы. На [пячатцы] бачна выява ці разьмяшчэньне каня, што скача, з чалавекам, які знаходзіцца на ім і з узьнятай правай рукой, калі б было больш дакладнае апісаньне. Па даручэньню названага нашага найясьнейшага караля, у маёй прысутнасьці – дзяржаўнага сакратара і сьведкі, які ніжэй падпісаўся, - прысутнічаў пад час прывітальнага пасалому і апытаньня, прачытаў голасам, які можна зразумець, адзін атрыманы невялікі ліст на паперы з гэткімі запісанымі ў ім словамі.

Найсьвятнейшы гаспадар, валадар Сігізмунд кароль Рымскай імпэрыі, слаўны кароль Вугоршчыны, Багеміі, Далмацыі, Краацыі, родзіч наш. Аляксандр, інакш Вітаўт, літасьцю Пана, Вялікі князь Літвы і земляў Русі, вітаю па-сяброўску з любоўю. Найясьвятнейшы гаспадар, родзіч наш!
Нам паведамілі і мы даведаліся адначасова з найясьнейшым гаспадаром, валадаром Уладыславам, каралём Польшчы і г. д., братам нашым ласкавым у нас у Літве празь ліст ад нашых паслоў, якія пад час абвяшчэньня шафунку асабіста зьявіліся ў Вратыславе (Брэслаў, Вроцлаў), якiм чынам вашаць абвясьцiла такога роду вырак памiж намi i ордэнам Крыжакоў з Прусii. [Вашаць] прынесла вялiкi смутак нашаму боку, амаль з дапамогай усіх абвясьціла на карысьць супраціўнага боку, на мы што аднак з пэўных прыкметаў сяброўства не спадзяваліся, маючы паміж намі шматлікія абяцаньні і пэўныя дамоўленасьці на паперы, якія вашацю былі зробленыя. Такім чынам, даведаўшыся пра гэта, што засмуціла наш розум, і ня ведаючы, да якой ступені ад сяброўскай вашасьці ва ўсім будзем меці адчай, мы адразу ж накіравалі да вашаці разам з чцівым Збісконам, схаластыкам Сандамірскім, першым сакратаром названага наша брата караля, нобіля Мікалая Цыбульку справядлівага і ласкавага сакратара нашага, каб ён распавёў вашаці да якое цяжкае і немагчымае ступені вы засмуцілі бок наш і каб ён аднавіў памяць вашу, сапраўдную, няўломкую і несумненню надзею і давер, якія мы ад сяброўскай вашаці ў храме сэрца нашага насілі. І мы просім вашаць, каб названы вырак ваш, што вы супраць нас так жорства ўчынілі, вы пажадалі так зьмяніць, каб зямля наша, што належыць нам па праву і спадкаемству з даўніх часоў, засталася ў нас, якой мы і зараз валодаем. Але зараз, у той час, калі той Мікайлай Цыбулька, пасланьнік наш вяртаецца да нашае асобы, і тое, што бачыў і чуў ад вашаці, нам вусна жывым голасам перакажа, таму што ад сяброўства з вашацю больш зацягвае ў адчай чымсьці ў добрую надзею. Самоціць таксама, якім чынам вашаць такі свой вырак абвяшчае годным праву і як добра ён сфармуляваны. Менавіта ў тым абвяшчэньні шафунку мы ня ведаем, якую правіну альбо памылку мы зрабілі ці ў чым мы так саграшылі ў адносінах да вашай мосьці, за якую віннасьць вашаць у адносінах да нас мусіць меці такую вялікую незадаволенасьць, альбо была якая прычына, што вы такім зрабілі свой вырак, ва ўсім наш бок абцяжарылі. Вы спачатку ўжо зрабілі свой шафунак і абвясьцілі яго ў зямлі жамойтаў, што ёсьць спадчынай нашай і дзедзінай з законнага валоданьня нашымі прадзедамі і дзядамі. Мы ёй і зараз валодаем, яна яшчэ ёсьць і заўсёды была адно і тое самае з зямлёй Літвы, насамрэч адна мова і адны людзі. Але тое, што зямля жамойтаў ёсьць зямлёй прыслухаючай да зямлі Літоўскай, таму і Жамойцю завецца, што ў літоўскай [мове] тлумачыцца як зямля падлеглая. Жамойты насамрэч клічуць Літву Аўкштотай, бо тая ёсьць зямлёй большай паважанасьці за зямлю жамойтаў. Таму самагіты людзі, якія клічуць сябе літвінамі з даўніх часоў і ніколі жамойтамі, і з-за такое роўнасьці ў нашым тытуле мы не пішам пра Самагіцію, бо ўсё адно ёсьць – адна мова, адны людзі. Вы прысудзілі на карысьць ордэну ў ёй усе лепшыя і больш каштоўныя карысныя рэчы і зборы, як то ловы паляўнічыя на ўсіх дзікіх жывёл, ловы рыбныя, борці і іншыя выгоды, бяз каторых тая зямля жамойтаў ніяк не можа абыходзіцца і жыць. Усё чыстая пустэча, дзе раней былі замкі і вёскі жамойтаў, да цяперашняга часу яны бязглузда і непрыкрыта рыхтуюць пагоркі і надзелы зямлі і ўсё, што тамака ёсьць на гэты час з вышэйназваных карысных рэчаў і збораў, да аблаваў, інакш па-народнаму да гайну (hayn). Тыя арганізаваныя аблавы абкружаюць палі і пахаці для аховы ад воргаў такім чынам, што палі, што вы пакінулі для нас, застаюцца бяз усялякіх карысных рэчаў, і такое толькі падчас жыцьця нашага. Такім чынам, названы народ зямлі жамойтаў ужо зараз ня маюць віцінаў дзеля таго, каб усялякі раз яны маглі прабіцца за неабходным. І да цяперашняга часу вы ўтрымлівалі нас, каб мы не пабудавалі тамака замкі альбо іншыя ўмацаваньні, быцца мы ёсьць несвабоднымі і не ўладальнікамі. Менавіта тая зямля скасоўвае магчымасьці і права на яе зноў нападаць, бо з-за паганства ўсе жадаюць [гэтага]. Бласлаўляемая Панам, яна робіцца згодна агульнай волі хрысьціянаў паўнюткай крыніца сьвятога хрышчэньня. І шматлікія катэдральныя цэрквы і іншае тамака пабудаваныя, біскупы і сьвятары, а таксама служкі боскія прызнанчаныя. Больш таго той наш пасланьнік распавёў нам, якім чынам вашаць верагодна мусіла выказацца з-за недакладнага ўяўленьня, якім чынам вам ня можна было судовым выракам адбіраць зямлю жамойтаў на карысьць крыжакоў, якім чынам яны самі [крыжакі] сваёй крывёю і потам яе набылі, таму і не будзе ніколі сьведчаньняў у бога і людзей, што яны самі яе сілай захапілі. Але калі нават яны ёю некалі і валодалі, так гэта было па нашым жаданьні і згодзе. Акром таго хаця зямля судаваў альбо гетаў, што знаходзіцца паміж зямлёй Літвы і Прусіі, ёсьць аднак дзедзінай нашай, што атрымалі мы ў спадчыну згодна законаў ад нашых дзядоў і прапрадзедаў. У гэтай [зямлі] мы і зараз маем ловы паляўнічыя і рыбалоўныя, борці і шмат іншых карысных справаў і збораў. Гэта ўсё цалкам вы прысудзілі на карысьць ордэна, аднак з тых фальфаркаў і ўладаньняў, што ёсьць у зямлі Жамойцкай, яны прыўлашчылі, і падчас нявырашанасьці ўсё разам у межах пастановаў тыя крыжакі вельмі часта вольна і па асабістаму жаданьню ў нас [Жамойць] патрабавалі. У яго [у ордэна] да цяпершнягя часу не атрымалася адбудавацца, але вы сваім выракам адабралі ў законнага [уласьніка] у дзяржавы Літва, гаспадаром і ўладальнікам каторай мы заўсёды былі і ёсьць зараз. Больш за сорак міль удоўж, ушыркі прыкладна гэтулькі, але ў рэчаіснасьці не вымяралася. Ён [ордэн] моўчыць, што нам толькі празь пяць міль з любога боку трэба падняцца ўгору ракой Мемелем і гэта толькі ў часы жыцьця нашага, але не за тое, што мы маем, крыжакі цягнулі нас да суда, калі вы сваім выракам адабралі ў нашай зямлі Літоўскай шмат карысных спраў, двары і зямлю, зь якіх мы бязупынна карысталіся і карыстаемся да сёньняшняга дня. Усё ж ваша сьветнасьць, калі б вы пажадалі абвясьціць слушны вырак і пажадалі стварыць вечны мір паміж намі, пажадалі б зьвярнуць увагу і дакладна абмеркаваць, якім чынам крыжакі – іншаземцы, - што прыйшлі са Швабіі і захапілі зямлю Прусію, і цяпер спрабуюць нас, сапраўдных спадкаемцаў і уладальнікаў, сілай і колькасьцю вытурыць нас з зямлі нашай і выштурхнуць зь межаў нашых. Тое, да чаго я схіляю, не дазваляла вашай сьветнасьці самой такім агулам выносіць вырак адносна зямлі нашай, хаця бяз нашай дапамогі вы ніколі не будзеця меці пячаткі пад гэтым [выракам]. Таму мы дбайна патрабуем ад вашай сьветнасьці і заклікаем, як доўга і пан Бог будзе меці несправядлівасьць перад вачыма, такім чынам вы пажадалі перамяніць і перарабіць сур’ёзны ўжо зацьверджаны шафунак так жорстка супраць нас. А такім чынам, каб зямля наша і межы вакол нас цалкам засталіся некранутымі, нешта вы не пажадалі зрабіць. Пасьля таго вы змаглі зрабіць менавіта так, што мы ад таго цяжка пакутуем, ад таго факта мы так доўга жывём і вылядаем с вамі сябрамі перад людзьмі, але землямі і межамі нашымі мы ніколі не адсякаемся і нашчадкі нашыя, якія пасьля будуць, таксама будуць ад таго пакутаваць. Мы даём веры, бо тое, што было гаспадарскім, яны [нашчадкі] нікому не саступяць.
Дадзена ў месцы нашым паляўнічым Бершты, другі сьвяточны дзень пасьля dominicam oculi.
Год Пана 1420.

Насамрэч зьмест ліста, аб якім вышэй быў упамін, вынікае такі:

Больш таго ваша сьветнасьць, пасланьнікі нашыя, які прысутнічалі пад час абвяшчэньня вашага выраку, паказалі нам свой даклад, якім чынам некаторыя ў прысутнасьці вашай сьветнасьці мелі магчымасьць выказацца, прэтэндуючы на тое, што будзе тры зямлі жамойтаў. На гэта аднак вашая сьветнасьць устрымылася у той час, каб сказаць праўду, калі ёсьць толькі адна зямля жамойтаў, а ня шмат. Тая зямля ў літоўскай [мове] завецца Жамойцю (Somoyth) так сказаць зямлёй прыслухаючай, і ёсьць адной і той жа зямлёй Літоўскай і сапраўды спадчынай нашай так як ясна засьведчыў сваімі лістамі, з каторых адзін, ваша сьветнасьць, ад нашых пасланьнікаў з Вратыславы, сам той судзьдзя, магістр Бенэдыкт з Маркі, які перадаў вам свае абавязкі на тым паседжаньні. І вы мяркуеця, што нам будзе неабходнасьцю і прыбыткам, а ён застаўся пры гэтым і не жадае зьмяняць наадварот, наконт чаго мы да цяперашняга часу маем лепшыя і выдатныя лісты самога магістра Бенедыкта з ягонай пячаткай і публічнымі пацьверджаньнямі.

Далей таксама ідзе наступны подпіс:

Найсьвятнейшы гаспадар, валадар Сігізмунд кароль Рымскай імпэрыі, слаўны кароль Вугоршчыны, Багеміі і г. д. родзіч наш...

http://forum.probelarus.ru/viewtopic.php?f=8&p=30723&sid=53e4124591...
Top of the page Bottom of the page



Frozen
Jump to forum :
Search this forum
E-mail a link to this thread

 

(Delete all cookies set by this site)
Running MegaBBS ASP Forum Software
© 2002-2020 PD9 Software