gervasij - 2009-04-20 6:59 PM
Наша Ніва - 2005 - 23
Пра акадэмічны тэкст і гратэск гудаў
Алег Дзярновіч
http://www.historica.ru/index.php?s=6e303471c946a704a3a55ec7eba6a20...
------------------------......
Жудасныя гуды
Усё ж не магу не пракамэнтаваць ужываньня тэрміну «гуды» для пазначэньня беларусаў. Сярод сучасных літоўскіх лінгвістаў пашырана меркаваньне, што слова «гуды», хутчэй за ўсё, паходзіць ад найменьня «готы». Гэта надта даўняя гісторыя, значна больш старажытная за часы Вялікага Княства Літоўскага. Бо мяркуецца, што ў эпоху Вялікага перасяленьня народаў готы ўключылі ў сваю арбіту славянскія плямёны, якія жылі на паўднёвым захадзе сучаснай Беларусі, на Палесьсі, ды былі суседзямі балтаў. Як значна пазьней усіх жыхароў ВКЛ называлі ліцьвінамі, так і імя готаў пашырылася на ўвесь саюз плямёнаў остготаў. Але ў 375 г. гоцкае квазідзяржаўнае ўтварэньне Германарыха было літаральна зьмецена ордамі гунаў, якія рушылі далей у Эўропу. Адступілі таксама готы, але іх сьляды — археалягічныя помнікі пад Берасьцем ды назва народу — засталіся на нашай зямлі. Варта дадаць, што готы — гэта лацінская назва
(Gothi
), самі яны сябе звалі Gutans, Gytos. Вось адкуль «гуды» ў літоўскай мове.
Гэта даволі лягічная і прывабная для беларусаў вэрсія, якая ўскрывае архаічныя пласты народнай сьвядомасьці. Але ў свой час мяне заінтрыгавала адмоўнае стаўленьне Зянона Пазьняка да называньня ў літоўскай мове беларусаў гудамі. Для Пазьняка, як ён заяўляў публічна, гэта было сынонімам адсталасьці і забітасьці. Вось і цяпер мы чытаем ва ўступе да выданьня Статуту 1529 г. пра «крыху гратэскавы сэнс» тэрміну «гуды». І сапраўды, сугучнае літоўскае «gыdus» перакладаецца як «жудасны». Так, жахлівы, але ж не адсталы.