Forum of Lithuanian History

Forum of Lithuanian history is a place for discussion on the urgent problems of the Lithuanian history. Share your opinions!

Moderator of the forum - Tomas Baranauskas

Our website - Medieval Lithuania
viduramziu.istorija.net/en/


[ Taisyklės ] [ Правила ] [ Rules ]
 

Medieval Lithuania
Search | User Listing Forums | Calendars | Albums | Quotes | Skins | Language
You are logged in as a guest. ( logon | register )

Random quote: "We can draw lessons from the past, but we cannot live in it." Lyndon B. Johnson (1908 - 1973), December 13, 1963
- (Added by: Tomas Baranauskas)


Вілія-вілять.............
[Frozen]

Moderators: Ibicus

View previous thread :: View next thread
  Frozen      ФОРУМЫ -> Форум истории Литвы Message format 
 
gervasij
Posted 2009-05-20 22:54 (#61706 - in reply to #61705)
Subject: Вялля


Elite Veteran

Posts: 1072
500500501010
Вялля,Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з інд.-еўрап. *vel-\*vil-\*vol-, з семантыкай свету памерлых, але адначасова і з семантыкай плоднасці. Пра В. апавядае вялікая крлькасць паданняў, але яны на першы погляд не складаюць сэнсавага адзінства.Тым не менш, калі спалучыць разам асобныя матывы розных паданняў, можна зрабіць дастаткова цікавыя назіранні.

В. ў паданнях шчыльна злучаная з вобразамі чарцей. Менавіта ім прыпісваюць паходжанне камянеў,нават і на дне самой ракі, і пагоркаў на яе берагах. час ад часу ўказваецца,што чорт хацеў пры гэтым засыпаць ці спыніць раку. Матывы гэткага кшталту характэрныя пры тлумачэнні, чаму рэкі зрабіліся звілістымі. Простага тлумачэння гэтаму няма, але сама назва ракі і ўзгадкааднаго з паданняў, што імя красуні Вялляны (Улляны) пайшло ад яе гнуткага стану,сведчыць аб гэтай семантыцы.

Безумоўна, трэба разглядаць паходжанне ўяуленняў аб сувязі камянеў з ракою яшчэ ў паганскія часы, калі на землях сучаснай Беларусі было пашырана шанаванне камянеў, у тым ліку,відаць, і ў вадзе (параўн. Барысавыя камяні ў Дзвіне). Гэтае пакланенне можна звязваць з богам Вялессам-Воласам,які акрамя шматлікіх іншых "галін"апякунствабыў і валадаром царства памерлых і надаўцам плоднасці. Фанетычныя і семантычныя судачэнні назвы ракі і нейкай істоты падмацоўваюць і балцкія прыклады. Літоўская назва чорта - velnias(пры velionis "памерлы" і Velines "дзень памінання памерлых")- паказвае невыпадковасць узгадак гэтага персанажа ў паданнях аб В.

З семантыкай чорта ,Вялеса і іншага свету звязаныя і іншыя матывы паданняў пра В. Так,згадваецца, што непаслухмяныя дачка і сын былі ператвораны маці ў раку В. і ў камень на яе беразе з выглядам чалавека і з адбітаю маланкай галавою. У іншым варыянце чорт падбухторыў Сцяпана-краўца адракчыся ад Бога, каб з яго дапамогай дамагчыся кахання красунь Вялляны.Чорт быў забіты грамавой стралой , а Сцяпан пераутварыўся ў камень. Слезы ж Вялляны далі пачатак рацэ. Гэтыя матывы адсылаюць нас да агульнаіндаеўрапейскіх міфаў аб барацьбе Грымотніка са Змеем ці з яго заменай іншай істотай ніжняга свету.

Пэуна можна казаць, што нават тыя паданні аб В.,што дайшлі да нашага часу,сведчаць аб яе вялікай ролі ў старажытнай міфалогіі мясцовага насельніцтва (незалежна славянскага ці балтскага) і аб яе шанаванні. Нават яшчэ на пачатку нашага стагоддзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлі "святой Вялікай ракой".

спіс літаратуры......
А.Прохараў. Беларуская міфалогія:Энцыклап.слоўнік. 2006г. стар. 104-105.
Top of the page Bottom of the page



Frozen
Jump to forum :
Search this forum
E-mail a link to this thread

 

(Delete all cookies set by this site)
Running MegaBBS ASP Forum Software
© 2002-2020 PD9 Software